З Калядамі і Раством! КАЛЯДНАЯ ПРАГРАМА ад Старога Ольсы!
✨Калядны кант ХVI ст. «Дзікова галава», які адзін свядомы беларускі студэнт знайшоў у аддзеле рэдкай кнігі Оксфардскага ўніверсітэта і выслаў нам.
ГЛЯДЗЕЦЬ: https://vk.com/video-24886266_456239072
✨ «Падказкі». Фантастычныя аповеды, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў розных кутках нашай краіны і былі запісаныя даследчыкамі фальклору падчас этнаграфічных экспедыцый. Казкі чытаюць знакамітыя дыктары і акцёры пад музыку Стары Ольса.
СЛУХАЦЬ: https://sp.onliner.by/padkazki
✨Батлейка «Балада пра Цмока». Зараджэнне батлейкі ў Беларусі адносіцца да канца XVI-першай паловы XVII ст., а ўзнікненне звязана з каляднымі святамі. Сюжэт пра Цмока ўвасобіў дахрысціянскія вераванні і ўяўленні пра сусвет з хрысціянскімі. Тэма барацьбы цемры і святла, старога і новага, пра адвагу і веру. Самы час (пера)глядзець і запрасіць да прагляду іншых.
ГЛЯДЗЕЦЬ: https://youtu.be/hUXMMDrHMmw
✨А таксама згатаваць смачную страву і пацешыць душы блізкіх. Рэцэпты аўтэнтычных беларускіх страў пад музыку Старога Ольсы. Заўтра новы рэцэпт😋
ГЛЯДЗЕЦЬ: vk.com/video/playlist/-24156161_45426543
З Калядамі і Раством!
